Запрашаем ў сядзібна-паркавы комплекс Сёмкава

Шаноўныя кіраўнікі аб'яднанняў па інтарэсах краязнаўчага і экалагічнага накірунка, настаўнікі і вучні школ Мінскага раёна!

Запрашаем штосуботу і ў дні вясновых і летніх канікул наведаць аг. Сёмкава!

Да вашай ўвагі:

Семкаўская СШ
- экскурсія па школьным краязнаўчым кутку;

Сядзібна-паркавы комплекс Сёмкава:
- гістарычная экскурсія;
- батанічная экскурсія;
- арніталагічная экскурсія;
Падрабязная інфармацыя:
https://semkava.planetabelarus.by/#turyzm-i-ekalogiya

Экскурсіі для школьнікаў Мінскага раёна праводзяцца бясплатна. Вольныя ахвяраванні на каркасы і добраўпарадкаванне экасцяжыны "Сёмкава" вітаюцца.

Аграсядзіба "Даліна Утульнасці" (аг. Сёмкава) запрашае на абеды і майстар-класы https://by.planetabelarus.by/infrastructure/prozhivanie/agrousadby-3731/agrousadba-dolina-uyuta/

Папярэдні запіс на экскурсіі абавязковы.
+37529 7978744
Таццяна Хамянкова, экскурсавод, кіраўнік аб'яднанняў па інтарэсах "Сёмкаўскі край" і "ЭкаСёмкава" (Сёмкаўская СШ)

 

Меню раздела