Победители районного этапа республиканской акции
01.11.2023З мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі патрыятычных якасцей і паглыблення пачуцця любові да сваёй краіны праз далучэнне іх да пазнання гісторыі, культуры і прыроднай спадчыны роднага краю Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з верасня па снежань 2023 года праводзіцца рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны праект «Збяры Беларусь у сваім сэрцы».
На першым (раённым) этапе ўдзельнікі праводзілі краязнаўчае даследаванне з мэтай вызначэння адметнасцей свайго краю і стваралі брашуру, ў якой змешчаны матэрыял аб найбольш значных гістарычных, культурных і прыродных асаблівасцях раёна.
Пераможцамі раённага этапу сталі навучэнцы аб'яднання па інтарэсах "Турызм і спартыўнае арыентаванне" (кіраўнік Койпіш М.С.) Цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі "Ветразь".